Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Многім я стаўся нібыта дзівам; але Ты — цьвёрдая надзея мая. І чынам ісьціны будзе мір, і плодам правасудзьдзя — спакайната і бясьпека вечная. Тады народ мой жыцьме ў селішчы міру і ў селішчах бясьпечных і ў пакоях дабрашчасных. І ўчыню тым часам ім згоду з польнымі зьвярамі і з птушкамі нябеснымі і з паўзунамі наземнымі; і лук, і меч, і вайну вынішчу зь зямлі той, і дам ім жыць у бясьпецы. Перакуйце аралы вашыя на мечы і сярпы вашыя — на дзіды; слабы хай гаворыць: я дужы. Тады зьнішчу калясьніцы ў Яфрэма і коней у Ерусаліме, і зламаны будзе баявы лук; і Ён абвесьціць мір народам, і валадарства Ягонае будзе ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі. У гэты час прыйшлі вучні Ягоныя і зьдзівіліся, што Ён гутарыў з жанчынаю; аднак жа ніводзін не сказаў: чаго Ты патрабуеш? альбо: пра што Ты гутарыш зь ёю?
Выбор основного перевода