Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4
Параллельные места
Калі браты жывуць разам і адзін зь іх памрэ, ня маючы сына, дык жонка памерлага не павінна выходзіць на бок за чалавека чужога, а дзевер яе павінен увайсьці да яе і ўзяць яе сабе за жонку і жыць зь ёю, — і першынец, якога яна народзіць, застанецца зь імем брата ягонага памерлага, каб імя ягонае ня згладзілася ў Ізраіле. Калі ж ён не захоча ўзяць браціху сваю, дык браціха ягоная пойдзе да брамы да старэйшынаў і скажа: «дзевер мой адмаўляецца аднавіць імя брата свайго ў Ізраіле, ня хоча жаніцца са мною»; тады старэйшыны горада ягонага павінны паклікаць яго і ўгаворваць яго, і калі ён стане і скажа: «не хачу браць яе», браціха ягоная хай пойдзе да яго на вачах у старэйшынаў, і здыме бот ягоны з нагі яго, і плюне яму ў твар, і скажа: «так робяць чалавеку, які ня будуе дома брату свайму»; і дадуць яму імя ў Ізраіле: дом разутага. У Наэміні быў родзіч, па мужы яе, чалавек даволі знакаміты, з племя Элімэлэхавага, імя яго Ваоз. І сказаў Ваоз Руце: паслухай, дачка мая, не хадзі зьбіраць на другое поле і не пераходзь адсюль, а будзь тут з маімі служанкамі;
Выбор основного перевода