Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Гасподзь, Бог твой, ёсьць Бог мілажальны; Ён не пакіне цябе і не загубіць цябе і не забудзе запавету з бацькамі тваімі, які Ён прысягаю зацьвердзіў ім. Пра ласкі Твае, Госпадзе, буду сьпяваць вечна, з роду ў род абвяшчаць праўду Тваю вуснамі маімі, бо кажу: будзе навек пакладзена ласка, на нябёсах уцьвердзіў Ты праўду Тваю, калі сказаў: І Ён сказаў: мала таго, што ты будзеш рабом Маім на ўзнаўленьне каленаў Ізраілевых і дзеля вяртаньня рэшты Ізраіля, але Я зраблю Цябе сьвятлом народаў, каб ратаваньне Маё пашырылася да краю зямлі. прыгарнуў Ізраіля, слугу Свайго, памятаючы пра міласэрнасьць; учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і ўспомніць сьвятую дамову Сваю, і ўбачыць кожная плоць ратунак Божы». Бо так наказаў нам Гасподзь: »Я паставіў цябе за сьветач язычнікам, каб ты быў ратункам да краю зямлі".
Выбор основного перевода