Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
З раніцы да вечара яны распадаюцца; ня згледзіш, як яны зьнікнуць зусім. нібы кветка, ён выходзіць і ападае; уцякае, як цень, і ня спыняецца. Як сон, адляціць, і ня знойдуць яго; і, як начны відзеж, зьнікне. Як воды, спасьцігнуць яго жахі; уначы падхопіць яго бура. Скончыліся малітвы Давіда, сына Ясэевага. толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам. бо рабы Твае палюбілі і каменьне ягонае, і попел ягоны шкадуюць. Голас кажа: абвяшчай! і сказаў: што мне абвяшчаць? Кожная плоць — трава і ўся краса яе — нібы кветка польная. Жухне трава; вяне кветка, як павее на яе ад Госпада: так і народ — трава. Трава жухне, кветка вяне, а слова Бога нашага жыцьме вечна. Я, Я Сам — Суцешнік ваш. Хто ты, што баішся чалавека, які памірае, і сына чалавечага, які тое самае, што трава, калі ж траву польную, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, наколькі ж болей вас, малаверы! узыходзіць сонца, настае сьпёка, і высушвае траву, краска яе ападае, прападае хараство яе; так вяне і багаты ў шляхах сваіх.
Выбор основного перевода