Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
А калі пойдзеце супроць Мяне і не захочаце слухацца Мяне, дык Я дадам вам удараў сямікроць за грахі вашыя: дык і Я ў лютасьці пайду супроць вас і пакараю вас сямікроць за грахі вашыя, Так! на коўзкіх шляхах паставіў Ты іх, і скідаеш іх у прорвішчы. Але заўжды я з Табою; Ты трымаеш мяне за правую руку: Вось, што напісана перад абліччам Маім: ня змоўчу, а аддам, аддам у нетры іх, беззаконьні вашыя, кажа Гасподзь, і разам беззаконьні бацькоў вашых, якія палілі фіміям на горах, і на пагорках ганілі Мяне; і адмераю ў нутробу іхнюю ранейшыя ўчынкі іх. Ты выказваеш міласэрнасьць тысячам і за беззаконьне бацькоў даеш у нутро дзецям іхнім пасьля іх: Божа вялікі, моцны, імя Якому — Гасподзь Саваоф! давайце, і дасца вам: мераю добраю, утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю адсыплюць вам ва ўлоньне ваша; бо якою мераю мерыце, такою самаю адмерыцца і вам.
Выбор основного перевода