Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
тады сыны Ізраілевыя пачалі рабіць ліхое перад вачыма Госпада і пачалі служыць Ваалам; пакінулі Госпада Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх зь зямлі Егіпецкай і павярнуліся да іншых багоў, багоў народаў, што атачалі іх, і пачалі пакланяцца ім, і разгневалі Госпада; пакінулі Госпада і пачалі служыць Ваалу і Астартам. і пагарджалі пастановамі Яго, і запаветам Ягоным, які Ён заключыў з бацькамі іхнімі, і адкрыцьцямі Ягонымі, якімі Ён перасьцерагаў іх, і пайшлі сьледам марнасьці і змарнаваліся, і сьледам народаў навакольных, пра якіх Гасподзь наказваў ім, каб не рабілі так, як яны, за тое, што яны ня слухаліся голасу Госпада Бога свайго і пераступілі запавет Ягоны: усяго, што наказаў Майсей раб Гасподні, яны ня слухалі і ня выконвалі. Алілуя. Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная. Хай скажа сёньня дом Ізраілеў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная. Хай скажа сёньня дом Ааронаў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная. Хай скажуць сёньня, хто баіцца Госпада: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная. З уціску паклікаў я Госпада, і пачуў мяне, і на шырокае месца вывеў мяне Гасподзь. Гасподзь за мяне — не збаюся: што зробіць мне чалавек? Гасподзь мне памочнік: буду глядзець на ворагаў маіх. Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на чалавека. Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на князёў. Усе народы абступілі мяне, але імем Гасподнім я іх скінуў; Абступілі мяне, атачылі мяне; але імем Гасподнім я іх скінуў. Абселі мяне, як пчолы соты, і пагасьлі, як вагонь у цёрне; імем Гасподнім я іх скінуў. Моцна штурхнулі мяне, каб я ўпаў; але Гасподзь падтрымаў мяне. Гасподзь сіла мая і песьня; Ён зрабіўся выратаваньнем маім. Голас радасьці і выратаваньня ў жытлішчах праведнікаў; правіца Гасподняя творыць сілу! Правіца Гасподняя высока, правіца Гасподняя творыць сілу! Не памру, а жыць буду і абвяшчацьму дзеі Гасподнія. Строга пакараў мяне Гасподзь, але сьмерцю мяне не скараў. Адчынеце мне браму праўды: увайду ў яе, праслаўлю Госпада, вось брама Госпада, праведныя ўвойдуць у яе. Слаўлю Цябе, што Ты пачуў мяне і зрабіўся ратункам маім. Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла. Гэта — ад Госпада, і гэта дзівосна ў нашых вачах. Гэты дзень стварыў Гасподзь: парадуемся і ўзьвесялімся ў дзень гэты! О, Госпадзе, выратуй! О, Госпадзе, пашчасьці! Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! Дабраслаўляем вас з дома Гасподняга. Бог — Гасподзь, і апраменіў нас; зьвяжэце шнурамі ахвяру, вядзеце да нарожнікаў ахвярніка. Ты — Бог мой: славіць буду Цябе; Ты — Бог мой: славіць буду Цябе, (славіць буду Цябе, бо Ты пачуў мяне і зрабіўся маім ратаваньнем). Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная. О, няцямныя Галяты! Хто падбіў вас не скарацца ісьціне, вас, у каго перад вачыма накрэсьлены быў Ісус Хрыстос, як бы сярод вас укрыжаваны? Толькі гэта хачу ведаць ад вас: ці празь дзеі закона вы атрымалі Духа, ці праз настаўленьне ў веры? Ці такія вы няцямныя, што, пачаўшы Духам, цяпер канчаеце плоцьцю? Так многа вы перацярпелі няўжо марна? О, калі б толькі марна! Той, Хто пада вам Духа і творыць сярод вас цуды, ці празь дзеі закона робіць гэта, ці праз пропаведзь веры? Так Абрагам паверыў Богу, і гэта залічылася яму ў праведнасьць. Уведайце ж, што вернікі — сыны Абрагамавыя. І Пісаньне, прадбачачы, што Бог вераю апраўдае язычнікаў, наперад узьвясьціла Абрагаму: «у табе дабраславяцца ўсе народы». Вось так, веруючыя дабраславяцца зь верным Абрагамам. А ўсе, хто сьцвярджаецца на дзеях закона, жывуць пад пракляцьцем. Бо напісана: «пракляты кожны, хто ня выконвае пастаянна ўсяго, што напісана ў кнізе закона». А што законам ніхто не апраўдваецца перад Богам, гэта ясна, бо «праведны вераю жыць будзе». А закон не ад веры; «а хто выконвае яго, той жыць будзе ім». Хрыстос адкупіў нас ад пракляцьця закона, зрабіўшыся за нас пракляцьцем — бо напісана: «пракляты кожны, хто вісіць на дрэве», каб дабраславеньне Абрагамавае праз Хрыста Ісуса пашырылася на язычнікаў, каб нам атрымаць абяцанага Духа вераю. Браты! кажу я па-людзку: нават чалавекам зацьверджанага запавету ніхто не адмяняе і не дадае да яго. Але Абрагаму дадзеныя былі абяцаньні і нашчадку ягонаму. Ня сказана: «і нашчадкам», як бы пра многіх, а як бы пра аднаго: «і насеньню твайму», якое ёсьць Хрыстос. Я кажу тое, што запавета пра Хрыста, раней Богам зацьверджанага, закон, які паявіўся праз чатырыста трыццаць гадоў, не адмяняе так, каб абяцаньне страціла сілу. Бо калі паводле закона спадчына, дык ужо не паводле абяцаньня; але Абрагаму Бог даў гэта паводле абяцаньня. Навошта ж закон? Ён дадзены пасьля з прычыны злачынстваў, да часу прышэсьця насеньня, якому было дадзена абяцаньне, і ўчынена праз анёлаў, рукою пасрэдніка. Але пасрэднік пры адным ня бывае, а Бог адзін. Дык ці ж закон супроць абяцаньняў Божых? Ані! Бо калі б дадзены быў закон, які мог бы ажыўляць, дык сапраўды праведнасьць была б ад закона; але Пісаньне ўсіх замкнула пад грэх, каб абяцаньне веруючым было дадзена ад веры ў Ісуса Хрыста. Але да прышэсьця веры, мы былі замкнутыя пад вартаю закона да таго часу, як мела адкрыцца вера. Дык вось закон быў для нас павадыром да Хрыста, каб нам апраўдацца вераю; а як прыйшла вера, мы ўжо не пад кіраваньнем павадыра. Бо ўсе вы сыны Божыя па веры ў Хрыста Ісуса; усе вы, хто хрысьціўся ў Хрыста, у Хрыста апрануліся! Няма ўжо Юдэя, ні язычніка; няма раба, ні вольніка; няма мужчынскага полу, ні жаночага: бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе. Калі ж вы Хрыстовыя, дык вы нашчадкі Абарагамавыя, і паводле абяцаньня спадкаемцы.
Выбор основного перевода