Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Вялічайце Госпада са мною, і ўзносьма імя Ягонае разам. Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне. Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, і твары іхнія ня зьведаюць сораму. Вось убогі паклікаў, — і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў. Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, — і іх вызваляе. Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа; і над усёю зямлёю будзе слава Твая, каб вызваліліся аблюбенцы Твае: уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне. Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: няхай разьвесялюся — падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю. Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой, Мааў умывальная шаля Мая, на Эдом абуткам кіну Маім, над зямлёю Філістымскаю клікаць буду. Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома? Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым? Падай дапамогу нам ва ўціску, бо абарона людзкая — марнота. З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых. І Давід кажа: «хай будзе трапеза іхняй сеткай, цянётамі і пятлёю на расплату ім; хай запамрочацца іхнія вочы, каб ня бачылі, і хрыбет іхні хай сагнецца назаўсёды».
Выбор основного перевода