Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў цар Садоку: вярні каўчэг Божы ў горад. Калі я здабуду міласьць прад вачыма Госпада, дык Ён верне мяне і дасьць мне бачыць яго і жытлішча ягонае. А калі Ён скажа так: «няма Маёй добрай волі да цябе», дык вось я: хай робіць са мною, што Яму заўгодна. Гідзяцца мною ўсе вернікі мае, і тыя, каго я любіў, абярнуліся супроць мяне. І тыя трапезьнікі, што ядуць зь ім, загубяць яго, і войска ягонае разьліецца і многія будуць забітыя. Тады адзін з дванаццацёх, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасьвятароў і сказаў: што вы дасьце мне, і я вам выдам Яго? Яны прапанавалі яму трыццаць срэбранікаў; і з таго часу ён шукаў зручнай нагоды выдаць Яго. І калі яны елі, сказаў: праўду кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне. Яны вельмі засмуціліся і пачалі казаць Яму, кожны зь іх: ці ня я, Госпадзе? А Ён сказаў у адказ: хто апусьціў са Мною руку ў місу, той выдасьць Мяне; зрэшты, Сын Чалавечы ідзе, як пісана пра Яго; але гора таму чалавеку, якім Сын Чалавечы выдаецца: лепей было б чалавеку гэтаму не радзіцца. У адказ жа Юда, які выдаў Яго, сказаў: ці ня я, Равьві? Ісус кажа яму: ты сказаў. І калі яшчэ гаварыў Ён, вось, Юда, адзін з дванаццацёх, прыйшоў, і зь ім мноства людзей зь мечамі і каламі, ад першасьвятароў і старэйшын народных. А хто выдаваў Яго, даў ім знак, кажучы: каго я пацалую, Той і ёсьць, вазьмеце Яго. І, адразу падышоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Равьві! І пацалаваў Яго. Ісус жа сказаў яму: дружа, чаго ты прыйшоў? Тады падышлі, і паклалі рукі на Ісуса, і ўзялі Яго. І ўвайшоў сатана ў Юду, празванага Іскарыётам, аднаго зь ліку дванаццацёх, і ён пайшоў і гутарыў зь першасьятарамі і начальнікамі, як Яго выдаць ім. Яны ўзрадаваліся і згадзіліся даць яму грошай; і ён абяцаўся, і шукаў зручнага часу, каб выдаць Яго ім ня прылюдна. і вось, рука прадажніка Майго са Мною за сталом; у астатнім, Сын Чалавечы ідзе, як прадвызначана; але гора таму чалавеку, якім Ён выдаецца. І яны пачалі пытацца адзін у аднаго, хто б зь іх быў той, які гэта зробіць. Калі Ён яшчэ казаў гэта, паявіліся людзі, а наперадзе іх ішоў адзін з дванаццацёх, называны Юда, і ён падышоў да Ісуса, каб пацалаваць Яго. Бо ён такі даў ім знак: каго я пацалую, Той і ёсьць. А Ісус сказаў яму: Юда ці цалаваньнем выдаеш Сына Чалавечага? Не пра ўсіх вас кажу: Я ведаю, каго Я абраў. Але хай збудзецца Пісаньне: «той, хто есьць хлеб са Мною, падняў на Мяне пяту сваю». Сказаўшы гэта, Ісус узрушыўся духам, і засьведчыў, і сказаў: праўду, праўду кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне. Тады вучні азіраліся адзін на аднаго, не разумеючы, пра каго Ён кажа. А адзін вучань Ягоны, якога любіў Ісус, узьляжаў каля грудзей Ісуса; яму Сымон Пётр зрабіў знак, каб спытаўся, хто той, пра якога кажа. Ён, прыпаўшы да грудзей Ісуса, сказаў Яму: Госпадзе, хто гэта? Ісус адказваў: той, каму Я, умачыўшы кавалак хлеба, падам. І ўмачыўшы кавалак, падаў Юду Сымонаву Іскарыёту. І пасьля гэтага кавалка увайшоў у таго сатана. Тады Ісус сказаў яму: што робіш, рабі хутчэй. Але ніхто з тых, што ўзьляжалі, не зразумеў, навошта Ён сказаў яму. А як што ў Юды была скарбонка, дык некаторыя думалі, што Ісус кажа яму: купі, што нам трэба на сьвята, альбо, каб даў што-небудзь убогім. Ён, прыняўшы кавалак, адразу выйшаў; а была ноч. І вось Юда, узяўшы атрад воінаў і служак ад першасьвятароў і фарысэяў, прыходзіць туды зь ліхтарамі і сьвяцільнямі і зброяй. (а было ж сабралася людзей каля ста дваццаці) — мужы браты! мелася спраўдзіцца тое, што ў Пісаньні прадказаў Дух Сьвяты вуснамі Давідавымі пра Юду, які навёў тых, што схапілі Ісуса;
Выбор основного перевода