Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На ўспамін. Пасьпяшайся, Божа, вызваль мяне, пасьпяшайся, Госпадзе, на дапамогу мне. Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць загубы душы маёй! Няхай адхіснуцца і абсьмяяныя будуць тыя, што зычаць мне ліха! Псальма Давідава. Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў; Вялікая слава ягоная ў ратаваньні Тваім; Ты ўсклаў на яго гонар і веліч. І будуць цары карміцелямі тваімі, і царыцы іх — карміцелькамі тваімі; тварам да зямлі будуць кланяцца табе і лізаць пыл ног тваіх, і ўведаеш, што Я — Гасподзь, што тыя, хто спадзяецца на Мяне, ганьбы ня мецьмуць.
Выбор основного перевода