Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Гасподзь цьвярдыня мая і слава мая, Ён стаў мне ратункам. Ён Бог мой, і праслаўлю Яго; Бог бацькі майго, і ўсхвалю Яго. Але Ты, Сьвяты, жывеш сярод пахвалаў Ізраіля. Пачуй, Божа, мой лямант, уваж малітве маёй, бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя. Вось, Бог — ратунак мой: спадзяюся на Яго, і не баюся; бо Гасподзь — сіла мая, і песьня мая — Гасподзь; і Ён быў мне збавеньнем. Ня зойдзе ўжо сонца тваё, і месяц твой не схаваецца, бо Гасподзь будзе табе вечным сьвятлом, і закончацца дні жальбы тваёй. Ня радуйся дзеля мяне, непрыяцелька мая! хоць я ўпаў, але ўстану; хоць я ў змроку, але Гасподзь сьвятло мне. так што мы кажам адважна: «Гасподзь мне памочнік, і не збаюся: што зробіць мне чалавек?»
Выбор основного перевода