Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
а Ты ўратуеш нас ад ворагаў нашых, і пасароміш ненавісьнікаў нашых. выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў. Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя. Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце; Так! на коўзкіх шляхах паставіў Ты іх, і скідаеш іх у прорвішчы. Але заўжды я з Табою; Ты трымаеш мяне за правую руку: А фарысэі выйшлі і раду мелі супраць Яго, як бы загубіць Яго. Але Ісус, даведаўшыся, пайшоў адтуль. Тады сабраліся першасьвятары і кніжнікі і старэйшыны народу ў двор першасьвятара, якога звалі Каяфа, і дамовіліся ўзяць Ісуса хітрасьцю і забіць; І калі яшчэ гаварыў Ён, вось, Юда, адзін з дванаццацёх, прыйшоў, і зь ім мноства людзей зь мечамі і каламі, ад першасьвятароў і старэйшын народных. А тыя, што ўзялі Ісуса, завялі Яго да Каяфы першасьвятара, куды сабраліся кніжнікі і старэйшыны. Першасьвятары і старэйшыны і ўвесь сынедрыён шукалі ілжывага сьведчаньня супроць Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць; і не знаходзілі; і хоць шмат ілжывых сьведкаў прыходзіла, не знайшлі. Але нарэшце прыйшлі два лжывыя сьведкі і сказалі: Ён казаў: «магу разбурыць храм Божы і за тры дні збудаваць яго». І ўстаўшы, першасьвятар сказаў Яму: чаму нічога не адказваеш, што яны супроць Цябе сьведчаць? А Ісус маўчаў. І першасьвятар сказаў Яму: заклінаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы? Кажа яму Ісус: ты сказаў; нават маўляю вам: ад сёньня ўгледзіце Сына Чалавечага, што сядзіць праваруч сілы і ідзе на аблоках нябесных. Тады першасьвятар разадраў адзеньне сваё і сказаў: Ён блюзьнерыць. Навошта яшчэ нам сьведкі? Вось, вы чулі блюзьнерства Ягонае! Як вам здаецца? А яны сказалі ў адказ: варты сьмерці. Калі ж настала раніца, зрабілі нараду ўсе першасьвятары і старэйшыны народу супраць Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць: і зьвязаўшы Яго, завялі і перадалі яго Понцію Пілату, намесьніку. Ісус жа стаў перад намесьнікам. І спытаўся ў Яго намесьнік, кажучы: Ты Цар Юдэйскі? А Ісус сказаў яму: ты кажаш. І калі вінавацілі Яго першасьвятары і старэйшыны, Ён нічога не адказваў. Тады кажа Яму Пілат: ці ня чуеш, колькі сьведчаць супроць Цябе? І не адказваў яму на ніводнае слова, так што намесьнік вельмі зьдзіўляўся. Фарысэі, выйшаўшы, адразу зладзілі зь ірадыянамі нараду супраць Яго, як бы загубіць Яго. Пачулі гэта кніжнікі і першасьвятары і шукалі, як бы загубіць Яго; бо баяліся Яго, таму што ўвесь люд зьдзіўляўся з вучэньня Ягонага. А яны дайшлі да шаленства і раіліся паміж сабою, што б ім зрабіць зь Ісусам. Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: мы знайшлі Месію, што азначае: Хрыстос. а цяпер намышляеце забіць Мяне, Чалавека, Які адкрыў вам ісьціну, якую чуў ад Бога. Абрагам гэтага не рабіў.
Выбор основного перевода