Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся. Калі б Ён павярнуў сэрца Сваё да Сябе і ўзяў да Сябе дух яе і дыханьне яе, — раптам загінула б усякая плоць, і чалавек вярнуўся б у пыл. Шмат смуткаў бязбожнаму; а таго, хто на Госпада мае надзею, атачае міласьць. Усё ідзе ў адно месца; усё выйшла з тла, і ўсё вяртаецца ў тло. Хто ведае: ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўгору, а ці дух жывёл апускаецца долу, у зямлю? І вернецца тло ў зямлю, чым і было яно; і вернецца дух да Бога, Які даў яго.
Выбор основного перевода