Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
На Цябе спадзяваліся нашы бацькі; спадзяваліся, і Ты вызваляў іх, Трымай язык свой ад злога і вусны свае ад падступных словаў. Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе, сярод плямёнаў, Не асьцерагай блюзьнера, каб ён не зьненавідзеў цябе; асьцерагай мудрага, і ён палюбіць цябе; Хто любіць настаўленьне, той любіць веды; а хто ненавідзіць засьцярогі, той невук. Ня любіць распусьнік тых, што засьцерагаюць яго, і да мудрых ня пойдзе. Калі ты пакараеш блюзьнера, дык і просты зробіцца разумным; і калі засьцеражэш разумнага, дык ён зразумее настаўленьне. Залатая завушніца і аздоба з чыстага золата — гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха. Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў. Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць. бо сьмех неразумных ёсьць тое, што й трэск сухога ядлоўцу пад горшчыкам. І гэта — марнасьць!
Выбор основного перевода