Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго. Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах — яны супакойваюць мяне. Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена. Збаяліся грэшнікі на Сіёне; затрымцелі бязбожнікі: «хто з нас можа жыць пры агні пажыральным? хто з нас можа жыць пры вечным полымі?» Той, хто ходзіць у праўдзе і кажа ісьціну; хто пагарджае карысьлівасьцю ад уціску, стрымлівае рукі свае ад хабару, затыкае вушы свае, каб ня чуць пра кравапусты, і заплюшчвае вочы свае, каб ня бачыць ліха; той будзе жыць на вышынях: прытулак яго — няпрыступныя скалы; хлеб яму дадзены будзе; вада ў яго ня высахне. «Я памазаў Цара Майго над Сіёнам, сьвятою гарою Маёю. сказалі: «пойдзем і вынішчым іх з народаў, каб і ня згадвалася болей імя Ізраіля».
Выбор основного перевода