Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе. Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе. Калі з блюзьнераў Ён насьміхаецца, дык пакорным дае мілату. Бо так кажа Высокі і Ўзьнесены, вечна Жывы, — Сьвяты імя Яго: Я жыву на вышыні нябёсаў і ў сьвяцілішчы, і гэтак сама з уціснутымі і ўпакоранымі духам, каб ажыўляць дух упакораных і ажыўляць сэрцы ўціснутых. што дагледзеў Ён пакорлівасьць рабы Сваёй; бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды, Але тым большую дае мілату; таму і сказана: «Бог гордым супрацівіцца, а пакорным дае мілату». Таксама і малодшыя, карэцеся пастырам; а ўсе, скараючыся адно аднаму, набярэцеся пакорлівай мудрасьці, таму што Бог ганарыстым працівіцца, а пакорным дае мілату.
Выбор основного перевода