Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Сьляды сьвятых Сваіх Ён захоўвае, а беззаконьнікі ў цемры зьнікаюць: бо ня сілаю моцны чалавек. падняў мяне са згубнага рова, з балоцістай багны, і паставіў на камені ногі мае, і ўмацаваў ступакі мае; І забаяцца азнакаў Тваіх жыхары ўсіх канцоў зямлі. І ранак і вечар абудзіш на славу Тваю. Хто ведае сілу гневу Твайго, і лютасьць Тваю па меры страху Твайго? Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць. Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне. Туды бясьпечна пойдзеш шляхам тваім і нага твая не спатыкнецца. бо Гасподзь будзе надзеяй тваёй і ўтрымае нагу тваю ад пасткі. Я, Госпадзе, даглядчык яго, кожнае хвіліны выпойваю яго; уначы і ўдзень вартую яго, каб хто не ўварваўся ў яго.
Выбор основного перевода