Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
увечары вяртаюцца яны, як сабакі скуголяць, і вакол горада ходзяць: вось, яны вырыгаюць нагану сваім языком; у іхніх вуснах — мечы: «бо», думаюць, «хто чуе?». Але Ты, Госпадзе, зь іх пасьмяешся; Ты пасароміш усе народы. Сіла — у іх, але я да Цябе іду, бо Бог — мой заступнік. Бог мой, Які любіць мяне, папярэдзіць мяне; Бог дасьць мне глядзець на ворагаў маіх. Не забівай іх, каб не забыўся народ мой; разьвей іх сілаю Тваёю, і скінь іх, Госпадзе, наш абаронца. Слова іхняга языка ёсьць грэх іхніх вуснаў; няхай пыхай сваёю яны зловяцца, за прысягу і за ману, якую яны вымаўляюць. У гневе іх зьнішчы, зьнішчы, каб прапалі яны; і хай ведаюць, што Бог валадарыць над Якавам аж да краю зямлі.
Выбор основного перевода