Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
слаўце Госпада, узносьце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя; сьпявайце Яму, барабаньце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя; хвалецеся імем Ягоным сьвятым: хай радуецца сэрца тых, што шукаюць Госпада; знайдзеце Госпада і сілы Яго, шукайце няспынна аблічча Яго; спамінайце цуды, якія Ён стварыў, азнакі Яго і суды вуснаў Ягоных, вы, семя Ізраілевае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Яго` Ён Гасподзь Бог наш, суды Яго па ўсёй зямлі. Памятайце вечна запавет Яго, слова, якое Ён наказаў ў тысячы родаў, тое, што наказваў Абрагаму, і ў чым запрысягаўся Ісаку, і што паставіў Якаву ў закон, і Ізраілю ў запавет вечны, кажучы: табе дам Я зямлю Ханаанскую, у спадчынны надзел вам. Яны былі тады малалікія і мізэрныя, і прыхадні ў ёй, і пераходзілі ад народу да народу, і з аднаго царства да другога народу; але Ён нікому не дазволіў крыўдзіць іх і выкрываў за іх цароў: не дакранайцеся да памазаных Маіх, і прарокам Маім не рабеце ліха. Хай будуць сыны нашыя, як расьліны збуялыя ў іх маладосьці; дочкі нашыя — як слупы на акрасу разьбёныя ў харомах. і скажаце ў той дзень: слаўце Госпада, заклікайце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Яго; нагадвайце, што вялікае імя Яго;
Выбор основного перевода