Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Псалтыр
Параллельные места
І ўбачыў гаспадар ягоны, што Гасподзь зь ім, і што ўсяму, што ён робіць, Гасподзь у руках ягоных дае посьпех. Начальнік цямніцы і не глядзеў ні за чым, што было ў яго ў руках, бо Гасподзь быў зь Язэпам, і ва ўсім, што ён рабіў, Гасподзь даваў посьпех. на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона. Дарэмна вы рана ўстаяце, позна праседжваеце, ясьце хлеб журботы, тым часам як любаснаму Свайму Ён дае сон. Бо ён будзе як дрэва, якое пасаджана каля водаў і пускае сваё карэньне каля патока; ня ведае яно, калі настае сьпёка; лісьце ў яго зялёнае, і ў засушлівы час яно не баіцца і не перастае радзіць плады. Каля патока па берагах яго з таго і другога боку будуць расьці ўсякія дрэвы, якія даюць ежу; лістота іх ня будзе вянуць, і плады на іх ня будуць прападаць; кожны месяц будуць сьпець новыя, бо вада ім цячэ са сьвяцілішча; плады іх будуць ужывацца ў ежу, а лісьце на лекаваньне.
Выбор основного перевода