Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5
Параллельные места
гарады вашыя зраблю пустыняю, і спустошу сьвятыні вашыя, і ня буду нюхаць прыемнай духмянасьці ахвяраў вашых; Ён будуе, як моль, дом свой і, як вартаўнік, робіць сабе будан; бо няма ім цярпеньняў да самае сьмерці, і сіла моцная ў іх; на працы людзкой іх няма, і разам зь людзьмі яны ўціску ня знаюць. Вось таму іхняя пыха, як нашыйнік, абклала іх, і дзёрзкасьць, як убор, аблягае іх; вылазяць ім вочы ад тлушчу, жаданьні ў сэрцы іхнім варушацца, сьмяюцца яны з усяго; зласьліва паклёпы наводзяць; ганарыста гавораць; А мы, народ Твой і Тваёй пашы авечкі, вечна славіць будзем Цябе, і род у род узносіць славу Табе. Не насеце болей дарункаў марнотных; дым кадзільны агідны Мне; навамесяцаў і суботаў, сходаў сьвяточных трываць не магу: беззаконьне — і сьвяткаваньне! Дык вось Я скажу вам, што зраблю зь вінаграднікам Маім: здыму зь яго агароджу, і будзе ён спусташацца; разбуру сьцены яго, і будуць яго таптаць. дык Я так зраблю з домам гэтым, над якім названа імя Маё, на які вы спадзеяцеся, і зь месцам, якое Я даў вам і бацькам вашым, як зрабіў зь Сіломам. Войска Халдэйскае пагналася за царом, і дагнала Сэдэкію на раўнінах Ерыхонскіх, і ўсё войска ягонае разьбеглася ад яго. І ўзялі цара і прывялі яго да цара Вавілонскага ў Рыўлу, у зямлі Эмат, дзе ён учыніў над ім суд. І закалоў цар Вавілонскі сыноў Сэдэкіі на вачах у яго, і ўсіх князёў Юдэйскіх закалоў у Рыўле; а Сэдэкію выкалаў вочы і загадаў закаваць яго ў медныя аковы; і завёў яго цар Вавілонскі ў Вавілон і пасадзіў яго ў дом варты да дня сьмерці яго. і спаліў дом Гасподні, і дом цара і ўсе дамы ў Ерусаліме, і ўсе дамы вялікія спаліў агнём. Начальнік целаахоўцаў узяў таксама Сэраю першасьвятара і Цэфанію, другога сьвятара, і трох вартавых парога. І з горада ўзяў аднаго еўнуха, які быў начальнікам над ваеннымі людзьмі, і сем чалавек, што стаялі перад абліччам цара, якія былі ў горадзе, і галоўнага пісара ў войску, што запісваў у войска народ зямлі, і шэсьцьдзясят чалавек — з народу краіны, знойдзеных у горадзе. І ўзяў іх Навузардан, начальнік целаахоўцаў, і завёў іх да цара Вавілонскага ў Рыўлу. І перабіў іх цар Вавілонскі і аддаў сьмерці іх у Рыўле, у зямлі Эмат; і выселены быў Юда зь зямлі сваёй. Шляхі да Сіёна ў жалобе, не пасьпяшае ніхто на сьвята; усе апусьцелі брамы; сьвятары яго енчаць, дзяўчаты ягоныя ў смутку, горка й самому яму. Гасподзь іх між люду расьцярусіў; Ён іх больш не дагледзіць», бо яны сьвятароў не шануюць, бо не шкадуюць старцаў. Дыханьне жыцьця нашага, памазанец Гасподні злоўлены ў яму іхнюю, той, пра якога казалі мы: пад яго шатамі жыцьмем сярод народаў. Князі павешаны рукамі іхнімі, абліччы старцаў не ўшанаваны. І пакараю яе за дні служэньня Ваалам, калі яна кадзіла ім і, упрыгожыўшы сябе завушніцамі і пацеркамі, хадзіла за палюбоўнікамі сваімі, а Мяне забывала, кажа Гасподзь. Наракальнікаў на радасныя сьвяты Я зьбяру; твае яны, на іх цісьне паганьбеньне.
Выбор основного перевода