Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5
Параллельные места
Клічу слугу майго, і ён не адгукаецца; вуснамі маімі павінен я ўмольваць яго. Мая скура пачарнела на мне, і косьці мае абгарэлі ад сьпёкі. Сэрца разбэшчанае будзе далёка ад мяне, ліхога я ведаць ня буду. Сьвятло Ізраіля будзе агнём, і Сьвяты яго — полымем, якое спаліць і зжарэ церне яго і бадзякі яго за адзін дзень; Калі суцешуся я ў гароце маёй! сэрца маё спакутавалася ўва мне. І падумаў я: ня буду я нагадваць пра Яго і ня буду больш гаварыць у імя Яго; а было ў сэрцы маім, як бы палкі агонь, заключаны ў костках маіх, і я стаміўся, трымаючы яго, і — ня мог. І вылілася лютасьць Мая і гнеў Мой і разгарэлася ў гарадах Юдэі і на вуліцах Ерусаліма; і яны зрабіліся развалінамі і пустыняю, як бачыце сёньня. У запале гневу зламаў моц Ізраіля, адвёў правіцу Сваю ад непрыяцеля і загарэўся ў Якаве, як зьнішчальны агонь, што пажыраў усё навакол; І раскіну на яго сетку Маю, і будзе злоўлены ў цянёты Мае, і завяду яго ў Вавілон, у зямлю Халдэйскую, але ён ня ўбачыць яе, і там памрэ. Калі яны пойдуць, Я закіну на іх сетку Маю; як птушак нябесных скіну іх; пакараю іх, як чула зборня іхняя. Я пачуў — і затрапятала нутроба мая; пры вестцы пра гэта задрыжалі губы мае, боль пранік у косьці мае, і хістаецца месца пад мною; а я павінен быць спакойны ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ мой рабаўнік яго.
Выбор основного перевода