Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8
Параллельные места
Голас каханага майго! вось, ён ідзе, скача па горах, перабягае па ўзгорках, — Каханы мой загаварыў да мяне: устань, мая любасная, мая гожая, выйдзі! Горлінка ў горнай цясьніне, пад паветкаю скалаў! Пакажы мне свой тварык, дай мне пачуць твой галасок; бо твой голас — салодкі, бо мне тварык твой вабны! Уся ты прыгожая, любасьць мая, і няма на табе заганы! Паланіла ты сэрца маё, сястрыца, нявеста, паланіла ж ты сэрца маё адным паглядам вачэй, пацеркамі аднымі на шыйцы тваёй. Галава ў яго — чыстае золата; яго кучары — гронкі пальмавыя, чорныя, быццам вораны, ды адна яна, беспахібная, чыстая горлінка; адна яна — дачка ясная ў мацеркі роднай — пагначана ласкаю маці. Убачылі гэта сяброўкі і пахвалілі яе, царыцы і наложніцы — і пахвалілі яе. Я буду расою Ізраілю; ён расьцьвіце, як лілея, і пусьціць карэньне, як Ліван. Вось, стаю каля дзьвярэй і стукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, увайду да яго і буду вячэраць зь ім, і ён са Мною.
Выбор основного перевода