Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
Вось узначальцы краіны, якія жылі ў Ерусаліме, — а ў гарадах Юдэі жылі, кожны ў сваім валоданьні, па гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі і сыны рабоў Саламонавых; у Ерусаліме жылі з сыноў Юды і з сыноў Веньяміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сын Захарыя, сын Амарыі, сын Сафатыі, сын Малелеіла, з сыноў Фарэса, і Маасэя, сын Варуха, сын Калхазэя, сын Хазаі, сын Адаі, сын Ёярыва, сын Захарыя, сын Шылонія. Усіх сыноў Фарэса, якія жылі ў Ерусаліме, чатырыста шасьцьдзясят восем, людзі выдатныя. І вось сыны Веньяміна: Салу, сын Мэшулама, сын Ёэда, сын Фэдаі, сын Калаі, сын Маасэі, сын Ітыіла, сын Ісаі, і за ім Габай, Салай — дзевяцьсот дваццаць восем. Ёіль, сын Зіхры, быў начальнікам над імі, а Юда, сын Сэнуі, быў другі над горадам. Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін. Сэрая, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Ахітува, начальнік у доме Божым, і браты іхнія, якія правілі службу ў доме Божым — васямсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Фэлаліі, сын Амцыя, сын Захарыя, сын Пашхура, сын Малхіі і браты ягоныя, узначальцы пакаленьняў — дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарыіла, сын Ахая, сын Мэшылэмота, сын Імэра, і браты ягоныя, людзі выдатныя — сто дваццаць восем. Начальнікам над імі быў Заўдыіл, сын Гагэдаліма. А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі, сын Вунія, і Шаўтай, і Ёзавад з узначальцаў лявітаў па зьнешніх справах дома Божага, і Матанія, сын Міхі, сын Заўдыя, сын Асафа, галоўны пачынальнік славаслоўя пры малітве, і Бакбукія, другі пасьля яго, і Аўда, сын Шамуя, сын Галала, сын Ідытуна. Усіх лявітаў у сьвятым горадзе дзьвесьце восемдзесят чатыры. А брамнікі: Акуў, Талмон і браты іхнія, якія трымалі варту каля брамы — сто семдзесят два. Астатнія Ізраільцяне, сьвятары, лявіты жылі ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў сваім удзеле. А нэтынэі жылі ў Афэле; над нэтынэямі Цыха і Гішфа. Начальнікам над лявітамі ў Ерусаліме былі Узій, сын Ванія, сын Хашавіі, сын Матаніі, сын Міхі, з сыноў Асафавых, якія былі сьпевакамі пры служэньні ў доме Божым, сыны Кероса, сыны Сіягі, сыны Фадона, І вось тыя, што выйшлі Тэлмэлаха, Тэл-Харшы, Хэруб-Адан-Імэра, якія не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё — ці зь Ізраіля яны: і з нэтынэяў, якіх даваў Давід і князі ягоныя на прыслугу лявітам, дзьвесьце дваццаць нэтынэяў; усе яны названы паіменна.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода