Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
Сыны Веньяміна: Бэла і Бэхер і Ашбэл; Гера і Нааман, Эхі і Рош, Муіпім і Хупім і Ард. Сыны Веньямінавыя паводле пакаленьняў іх: ад Бэлы пакаленьне Бэлавае, ад Ашбэла пакаленьне Ашбэлавае, ад Ахірама пакаленьне Ахірамавае, ад Шэфуфама пакаленьне Шэфуфамавае, ад Хуфама пакаленьне Хуфамавае; і былі сыны Бэлавыя: Ард і Нааман; пакаленьне Ардавае, ад Наамана пакаленьне Нааманавае; вось сыны Веньямінавыя паводле пакаленьняў іх; а налічана іх сорак пяць тысяч шэсьцьсот. Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая, чацьвёртага Ноху і пятага Рафу. Сыны Бэлы былі: Адар, Гера, Авіюд. Авішуа, Наам, Ахоах. Гера, Шэфуфан і Хурам. І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат: Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда. Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, Як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх. І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама. Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў. Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала. Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, — і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта. Ахіё, Шашак, Ірэмот. Зэвадыя, Арад, Эдэр, Міхаіл, Ішфа і Ёха — сыны Бэрыі. Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр, Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Элпаала. Якім, Зіхрый, Заўдый, Эльенай, Цылтай, Элііл, Адая, Бэрая і Шымрат, — сыны Шымэя. Ішпан, Эвэр, Элііл, Аўдон, Зіхрый, Ханан, Хананія, Элам, Антотыя, Іфдыя і Фэнуіл — сыны Шашака. Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія, Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама. Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме. У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін, — імя жонкі ягонай Мааха, — і сын Ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў, Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот. Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі. Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала. Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху. Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз. Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу; Моца спарадзіў Бінэю. Рэфанія, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны. У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла. Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт. Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода