Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
І родам сыноў Каатавых, лявітаў, астатнім з сыноў Каатавых, паводле жэрабя іхняга, дасталіся гарады ад племя Яфрэмавага; далі ім горад сховішча забойцаў, Сіхем і прадмесьці яго, на гары Яфрэмавай, Газэр і прадмесьці яго; Кіўцаім і прадмесьці яго, Бэт-Арон і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Данавага: Элтэке і прадмесьці яго, Гівэтон і прадмесьці яго, Аялон і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад палавіны племя Манасіінага: Фаанах і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: два гарады. Усіх гарадоў з прадмесьцямі іх пастатнім родам сыноў Каатавых дзесяць. Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода