Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
І пайшлі тыя пяць мужчын, і прыйшлі ў Лаіс, і ўбачылі народ, які ў ім, што Ён жыве спакойна, паводле звычаяў Сіданянаў, ціхі і бястурботны, і што ня было ў зямлі той, хто крыўдзіў бы ў чым, альбо меў бы ўладу: ад Сіданянаў яны жылі далёка, і ні з кім ня было ў іх ніякага дачыненьня. І вярнуліся да братоў сваіх у Цору і Эстаол, і сказалі ім браты іхнія: з чым вы? Яны сказалі: устаньма і пойдзем на іх; мы бачылі зямлю; яна вельмі добрая. А вы задумаліся; не марудзьце, ідзеце і бярэце ў спадчыну тую зямлю. Калі пойдзеце вы, прыйдзеце да народа бястурботнага, і зямля тая шырокая. Бог аддае яе ў рукі вашыя. Гэта такое месца, дзе няма нястачы ні ў чым, што ад зямлі. А сыны Данавыя ўзялі тое, што зрабіў Міха, і сьвятара, які быў у яго, і пайшлі ў Лаіс супроць народу спакойнага і бястурботнага, і пабілі яго мечам, а горад спалілі агнём.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода