Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
Вось сыны Ізраілевыя па ліку іх, узначальцы сямействаў, тысячнікі і сотнікі і кіроўцы, якія па аддзяленьнях служылі цару ва ўсіх справах, прыходзячы і адыходзячы кожнага месяца, ва ўсе месяцы года. У кожным аддзяленьні было іх па дваццаць чатыры тысячы. Над скарбамі царскімі быў Азмавэт, сын Адыілаў, а над запасамі ў полі, у гарадах і ў сёлах і ў вежах — Ёанатан, сын Узіі; над тымі, што займаюцца польнай працай, земляробствам, — Эзрый, сын Хэлува; над вінаграднікамі — Шымэй з Рамы, а над запасамі віна ў вінаградніках — Заўдый з Шэфама; над масьлінамі і смакоўніцамі ў даліне — Баал-Ханан Гедэрыцянін, а над запасамі драўніннага алею — Ёас; над буйным быдлам, якое пасьвіцца ў Шароне — Шытрай Шаранянін, а над быдлам у далінах — Шафат, сын Адлая; над вярблюдамі — Авіл Ісмаільцянін; над асьліцамі — Ехдыя Мэраніцянін; над дробным быдлам — Язіз Агарыцянін. Усе гэтыя былі начальнікамі над маёмасьцю, якая была ў цара Давіда. І сабраў Давід у Ерусаліме ўсіх правадыроў Ізраільскіх, начальнікаў плямёнаў і начальнікаў аддзелаў, якія служылі цару, і тысячнікаў, і сотнікаў, і наглядчыкаў за маёмасьцю і статкамі цара і сыноў ягоных зь еўнухамі, ваеначальнікаў і ўсіх адважных мужоў.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода