Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць; трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; шостае Вукію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх — дванаццаць; дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць; чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; шаснаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; дваццатае Эліяту з сынамі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць; дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць. Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла, і брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго, — Асаф, сын Бэрэхіі, сын Шымы, І загадаў Давід начальнікам лявітаў паставіць братоў сваіх сьпевакоў з музычнымі інструментамі, з псалтырамі і цытрамі і кімваламі, каб яны гучна ўзьвяшчалі голас радаваньня. і зь імі Эмана і Ідытуна і іншых выбраных якія назначаны паіменна, каб славіць Госпада, бо вечная міласьць Ягоная. Пры асьвячэньні сьцяны Ерусалімскай запатрабавалі лявітаў з усіх мясьцінаў іхніх, загадваючы ім прыйсьці ў Ерусалім дзеля ўчыненьня асьвячэньня і радаснага сьвята з праслаўленьнямі і песьнямі пад гукі кімвалаў, псалтыроў і гусьляў.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода