Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
Калі табару трэба выправіцца ў дарогу, Аарон і сыны ягоныя ўвойдуць, і здымуць заслону, якою закрываюць, і накрыюць ёю каўчэг адкрыцьця; і пакладуць на яе покрыва са скураў сіняга колеру, а паўзьверх яго накінуць покрыва ўсё з блакітнай воўны, і ўставяць жэрдкі яго; і стол хлябоў ахвяраваньня накрыюць тканінай з блакітнай воўны, і паставяць на ім місы, талеркі, чары і кубкі для паліваньня, і хлеб яго заўсёдны павінен быць на ім; і пакладуць на іх тканіну барвовую, і накрыюць яе покрывам са скуры сіняга колеру, і ўставяць жэрдкі яго; і возьмуць тканіну з блакітнай воўны, і накрыюць сьвяцільню і лампады яго, і абцугі яго і латкі яго, і ўвесь посуд пад алей, які ўжываецца пры ім, і накрыюць яго і ўсе прылады яго покрывам са скураў сініх, і пакладуць на насілкі; і на залаты ахвярнік пакладуць тканіну з блакітнай воўны, і накрыюць яго покрывам са скураў сініх, і ўставяць жэрдкі яго. І возьмуць усе рэчы службовыя, якія ўжываюцца на служэньні ў сьвятыні, і пакладуць у тканіну з блакітнай воўны, і накрыюць іх покрывам са скураў сініх, і пакладуць на насілкі. І ачысьцяць ахвярнік ад попелу і накрыюць яго тканінаю пурпуроваю; і пакладуць на яго ўвесь посуд яго, які ўжываецца ў служэньні каля яго — вугольніцы, відэльцы, лапаткі і чары, увесь посуд ахвярніка — і накрыюць яго покрывам са скураў сініх, і ўставяць жэрдкі яго. Калі, пры выпраўленьні ў дарогу табара, Аарон і сыны ягоныя накрыюць усю сьвятыню і ўсе рэчы сьвятыні, тады сыны Кааты падыдуць, каб несьці; але не павінны яны дакранацца да сьвятыні, каб не памерці. Гэтыя часткі скініі сходу павінны насіць сыны Каатавыя. і сказаў лявітам, настаўнікам усіх Ізраільцянаў, пасьвечаных Госпаду: пастаўце каўчэг сьвяты ў храме, які пабудаваў Саламон, сын Давідаў, цар Ізраілеў; няма вам патрэбы насіць яго на плячах; служэце цяпер Госпаду Богу нашаму і народу Яго Ізраілю;
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода