Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
І сказала Рахіль: наканаваў мне Бог, і пачуў голас мой, і даў мне сына. Таму дала яму імя: Дан. І сказала Рахіль: змаганьнем моцным змагалася я зь сястрою маёю і перамагла. І дала яму імя: Нэфталім. І Зэлфа, служанка Лііна, нарадзіла Якаву сына. І сказала Лія: прыбавілася. І дала яму імя: Гад. Зэлфа, служанка Лііна нарадзіла другога сына Якаву. І сказала Лія: на дабро мне, бо шчаснаю будуць называць мяне жанчыны. І дала яму імя: Асір. І ўспомніў Бог пра Рахіль, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне яе. Яна зачала і нарадзіла сына, і сказала: зьняў Бог ганьбу маю. І дала яму імя Язэп, сказаўшы: Гасподзь дасьць мне і другога сына. І калі выходзіла зь яе душа, бо яна памірала, дык дала яму імя: Бэноні. Але бацька яго пераназваў яго Веньямінам. Сыны Рахілі: Язэп і Веньямін. Сыны Валы, служанкі Рахілінай: Дан і Нэфталім. Сыны Зэлфы, служанкі Ліінай: Гад і Асір. Гэта сыны Якава, якія нарадзіліся яму ў Месапатаміі. І ўбачыў там Юда дачку аднаго Хананэяніна, імя якога: Шуа; і ўзяў яе і ўвайшоў у яе. Яна зачала і нарадзіла сына; і ён даў яму імя: Ір. І зачала зноў, і нарадзіла сына, і дала яму імя: Анан. І яшчэ нарадзіла сына і дала яму імя: Шэла. Юда быў у Хэзіве, калі яна нарадзіла яго. І ўзяў Юда жонку Іру, першынцу свайму; імя ёй Тамар. Ір, першынец Юдаў, быў неспадобны прад вачыма Госпада, і ўсьмерціў яго Гасподзь. І сказаў Юда Анану: увайдзі да жонкі брата твайго, ажаніся зь ёю, як швагер, і аднаві семя брату твайму. Анан ведаў, што семя будзе не яму; і таму, калі ўваходзіў да жонкі брата свайго, выліваў на зямлю, каб ня даць семя брату свайму. Благое было прад вачыма Госпада тое, што ён рабіў; і Ён усьмерціў яго.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода