Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Царстваў
Параллельные места
І сказаў Якаў дому свайму і ўсім, хто быў зь ім: кіньце багоў чужых, якія ў вас, і ачысьціцеся, і перамянеце вопратку вашую; Госпада, Бога твайго, бойся, і Яму служы, і Ягоным імем прысягай. і зьвернешся да Госпада, Бога твайго і паслухаешся голасу Ягонага, як я наказваю табе сёньня, ты і сыны твае ад усяго сэрца твайго і ад усёй душы тваёй, — тады Гасподзь, Бог твой, верне палонных тваіх і ўмілажаліцца зь цябе, і зноў зьбярэ ад усіх народаў, сярод якіх расьсее цябе Гасподзь, Бог твой. Хоць бы ты быў расьсеяны да краю неба, і адтуль зьбярэ цябе Гасподзь, Бог твой, і адтуль возьме цябе, і прывядзе цябе Гасподзь, Бог твой, у зямлю, якою валодалі бацькі твае, і атрымаеш яе ў валоданьне, і ўдабрадзеіць табе і памножыць цябе больш за бацькоў тваіх; і абрэжа Гасподзь, Бог твой, сэрца тваё і сэрца нашчадкаў тваіх, каб ты любіў Госпада, Бога твайго, ад усяго сэрца твайго і ад усёй душы тваёй, каб жыць табе; тады Гасподзь, Бог твой, аберне ўсе праклёны гэтыя на ворагаў тваіх і ненавісьнікаў тваіх, якія гналі цябе, а ты абернешся і будзеш слухацца голасу Госпада і выконваць усе запаведзі Ягоныя, якія наказваю табе сёньня; зь лішкам дасьць табе Гасподзь, Бог твой, посьпех ва ўсякіх дзеях рук тваіх, у плодзе ўлоньня твайго, у плодзе быдла твайго, у плодзе зямлі тваёй; бо зноў радавацца будзе Гасподзь за цябе, дабрадзеючы табе, як Ён радаваўся за бацькоў тваіх, калі будзеш слухацца голасу Госпада, Бога твайго, шануючы запаведзі Ягоныя і пастановы Ягоныя, запісаныя ў гэтай кнізе закона, і калі зьвернешся да Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю. Дык вось, бойцеся Бога і служэце Яму ў чысьціні і шчырасьці; адкіньце багоў, якім служылі бацькі вашыя за ракою ў Егіпце, а служэце Госпаду. Дык вось, адкіньце чужых багоў, якія ў вас, і павярнеце сэрца сваё да Госпада Бога Ізраілевага. пакінулі Госпада і пачалі служыць Ваалу і Астартам. і калі павернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёю ў зямлі ворагаў, якія паланілі іх, і будуць маліцца Табе, павярнуўшыся да зямлі сваёй, якую Ты даў бацькам іхнім, да горада, які Ты абраў, і да храма, які я пабудаваў імю Твайму, Зрэшты, і добрае знойдзена ў табе, бо ты зьнішчыў куміраў у зямлі Юдэйскай і схіліў сэрца тваё да таго, каб ісьціць Бога. Але Эзэкія памаліўся за іх, кажучы: Гасподзь добры хай даруе кожнаму, хто прыхіліў сэрца сваё да таго, каб знайсьці Госпада Бога, Бога бацькоў сваіх, хоць і без ачышчэньня сьвятога` бо Эздра прыхіліў сэрца сваё да таго, каб вывучаць закон Гасподні і выконваць яго, і вучыць у Ізраілі закону і праўдзе. Хай пакіне бязбожнік дарогу сваю і беззаконьнік — намыслы свае, і хай зьвернецца да Госпада, — і Ён памілуе яго, і да Бога нашага, — бо Ён мілажальны. Але і сёньня яшчэ гаворыць Гасподзь: зьвярнецеся да Мяне ўсім сэрцам Сваім у посьце, плачы і галашэньні. Разьдзірайце сэрцы вашыя, а ня вопратку сваю, і зьвярнецеся да Госпада Бога вашага; бо Ён добры і міласэрны, шматцярплівы і шматмілажальны і шкадуе пра бедства. Тады кажа яму Ісус: адыдзі ад мяне, сатана; бо напісана: «Госпаду Богу твайму пакланяйся, і Яму аднаму служы». Ісус сказаў яму ў адказ: адыйдзі ад Мяне, сатана; напісана: «Госпаду Богу пакланяйся і Яму аднаму служы».
Выбор основного перевода