Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Царстваў
Параллельные места
Ад Сіхора, што перад Егіптам, да межаў Экрона на поўнач, лічацца Ерыхонскімі пяць валадароў Філістымскіх: Газскі, Азоцкі, Аскалонскі, Гэцкі, Экронскі і Авэйскі, пяць уладароў Філістымскіх, усе Хананэі, Сіданяне і Эвэі, якія жылі на гары Ліван, ад гары Ваал-Эрмона да ўваходу ў Эмат. І ацяжэла рука Гасподняя над Азацянамі, і Ён пабіваў іх і пакараў іх пакутлівымі нарасьцямі, у Азоце і ў навакольлі яго. Пасьля таго, як адправілі яго, была рука Гасподняя на горадзе — жудасьць вельмі вялікая, і пабіў Гасподзь жыхароў горада ад малога да вялікага, і паказаліся на іх нарасьці. І тыя, якія не памерлі, пакараныя былі нарасьцямі, так што енк горада падымаўся да нябёсаў. Залатыя гэтыя нарасьці, якія прынесьлі Філістымляне ў ахвяру павіннасьці Госпаду, былі: адна за Азот, адна за Газу, адна за Аскалон, адна за Гэт, адна за Акарон; а залатыя мышы былі па колькасьці гарадоў Філістымскіх — пяці валадароў, ад гарадоў умацаваных і да адкрытых сёлаў, да вялікага каменя, на якім паставілі каўчэг Госпада, і які да сёньня на полі Ісуса Бэтсамісяніна.
Выбор основного перевода