Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Царстваў
Параллельные места
Толькі ўсё заклятае, што пад закляцьцем аддае чалавек Госпаду са сваёй уласнасьці, — хай чалавека, хай быдла, хай поле свайго валоданьня, — не прадаецца і не выкупаецца: усё заклятае ёсьць вялікая сьвятыня Гасподняя; усё заклятае, што заклята ад людзей, ня выкупаецца: яно павінна быць аддадзена сьмерці. А ў гарадах гэтых народаў, якія Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне, не пакідай жывымі ніводнай душы, а пракляні іх: Хэтэяў і Амарэяў, і Хананэяў і Фэрэзэяў, і Габрэяў і Эвусэяў, як загадаў табе Гасподзь, Бог твой, каб яны не навучылі вас рабіць такія самыя мярзоты, якія яны рабілі дзеля багоў сваіх, і каб вы не грашылі прад Госпадам, Богам вашым. але вы асьцерагайцеся праклятага, каб і самім не паддацца заклёну, калі возьмеце што-колечы з праклятага, і каб на табар Ізраільскі не навесьці праклёну і ня ўчыніць яму бяды; А двум хлопцам, якія аглядвалі зямлю, Ісус сказаў: ідзеце ў дом да тае блудніцы і выведзіце адтуль яе і ўсіх, хто ў яе, бо вы запрысягнуліся ёй. Номву, горад сьвятароў, пабіў мечам; і мужчын і жанчын, і юнакоў і дзяцей, і валоў і аслоў і авечак пабіў мечам.
Выбор основного перевода