Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Царстваў
Параллельные места
Дэвора паслала і паклікала Варака, сына Авінаамавага, з Кедэса Нэфталімавага, і сказала яму: загадвае табе Гасподзь, Бог Ізраілеў: ідзі, падыміся на гару Фавор, і вазьмі з сабою дзесяць тысяч чалавек з сыноў Нэфталімавых і сыноў Завулонавых; Гасподзь, паглядзеўшы на яго, сказаў: ідзі з гэтаю сілаю тваёю і выратуй Ізраіля ад рукі Мадыяніцянаў; Я пасылаю цябе. І пачаў зваць яго з таго дня Ераваалам, бо сказаў: хай Ваал сам судзіцца зь ім за тое, што ён разбурыў ахвярнік ягоны. Ефтай Галаадыцянін быў чалавек адважны; ён быў сын распусьніцы; ад Галаада нарадзіўся Ефтай. І калі Самуіл прыносіў цэласпаленьне, Філістымляне прыйшлі ваяваць зь Ізраілем. Але Гасподзь загрымеў у той дзень моцным громам над Філістымлянамі і навёў на іх жах, і яны былі пакараныя перад Ізраілем. І выступілі Ізраільцяне з Масіфы, і перасьледавалі Філістымлянаў, і білі іх да месца пад Вэтхорам. І ўзяў Самуіл адзін камень, і паставіў паміж Масіфаю і Сэнам і назваў яго Авэн-Эзэр, сказаўшы: да гэтага месца дапамог нам Гасподзь. Так упакораны былі Філістымляне і перасталі хадзіць у межы Ізраілевыя; і была рука Гасподняя на Філістымлянах ва ўсе дні Самуіла.
Выбор основного перевода