Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першае Пятра
1 2 3 4 5
Параллельные места
Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар, і з Твайго ратаваньня цешыцца бясконца. Ты даў яму, чаго хацела сэрца ягонае, і просьбы вуснаў ягоных не адкінуў. Бо сустрэў Ты яго дабраславеньнямі даброці, на галаву яму ўсклаў вянок з чыстага золата. Ён прасіў у Цябе жыцьця; Ты даў яму даўгалецьце на векі вечныя. Вялікая слава ягоная ў ратаваньні Тваім; Ты ўсклаў на яго гонар і веліч. Ты ўсклаў на яго дабраславеньне навечна, разьвесяліў яго радасьцю аблічча Твайго, бо цар спадзяецца на Госпада, і з даброці Ўсявышняга не пахісьнецца. Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе Тваіх ненавісьнікаў. У час гневу Твайго Ты зробіш іх, як печ вогненную;у гневе Сваім Гасподзь іх пагубіць, і паглыне іх вагонь. Ты вынішчыш плод іхні — спасярод сыноў чалавечых, бо яны ўчынілі зло супроць Цябе, змовы склалі, але ня здолелі нічога, Ты іх паставіш пад стрэлы, з лукаў Тваіх пацэліш у твар ім. Узьнясіся, Госпадзе, у сіле Тваёй: мы будзем апяваць і славіць Тваю магутнасьць. Ці ж ня так і належала пацярпець Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю? у першы год яго цараваньня я, Данііл, зразумеў па кнігах лічбу гадоў, пра якую было слова Гасподняе да Ераміі прарока, што семдзесят гадоў споўняцца над руінамі Ерусаліма. На пачатку маленьня твайго выйшла слова, і я прыйшоў абвясьціць яго табе, бо ты — муж жаданьняў; дык вось, пранікні ў слова і ўразумей уяву. Семдзесят тыдняў вызначана твайму народу і сьвятому гораду твайму, каб пакрыта было злачынства, мера грахоў перапоўнілася і спакутавана віна, і каб прыведзена была вечная праўда і спраўдзіліся ўява і прарок і каб памазаны быў Сьвяты Сьвятых. Пастыраў вашых умаўляю я, супастыр і сьведка цярпеньняў Хрыстовых і саўдзельнік у славе, якая павінна адкрыцца: Я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму: але ён сказаў мне: глядзі, не рабі гэтага; я саслужнік табе і братам тваім, якія маюць сьведчаньне Ісусава; Богу пакланіся, бо сьведчаньне Ісусава ёсьць дух прароцтва.
Першае Пятра
1 2 3 4 5
Выбор основного перевода