Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першае да Карынфянаў
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Параллельные места
А Адаму сказаў: за тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я наказаў табе, сказаўшы: «ня еж зь яго», праклятая зямля за цябе; са скрухаю будзеш карміцца зь яе ва ўсе дні жыцьця твайго; церне і ваўчкі ўзгадуе яна табе; і будзеш карміцца польнаю травою; У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся. А таму, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх — сьмерць, так і сьмерць перайшла ва ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі. Вось таму, як праз правіну аднаго ўсім людзям асуда, так і праз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне да жыцьця. Бо ведаем, што, калі зямны наш дом, гэтая хаціна, зруйнуецца, мы маем ад Бога жытлішча на нябёсах, дом нерукатворны, вечны. Таму якраз мы і стогнем, хочучы апрануцца ў нябеснае наша жытлішча; толькі б нам і апранутым не апынуцца голымі. Бо мы, пакуль у гэтай хаціне стогнем пад цяжарам, бо ня хочам распрануцца, а апрануцца, каб сьмяротнае паглынута было жыцьцём. На гэта якраз і стварыў нас Бог і даў нам задатак Духа. Дык вось, мы заўсёды лагодзімся; і як ведаем, што, пакуль сталюючыся ў целе, мы далёка да Госпада" бо ходзім вераю, а ня бачаньнем, дык мы лагодзімся і хочам лепей выйсьці зь цела і ўсталявацца ў Госпадзе,
Першае да Карынфянаў
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Выбор основного перевода