Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першае да Карынфянаў
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Параллельные места
А калі яны елі: Ісус, узяўшы хлеб і дабраславіўшы, паламаў і, раздаючы вучням, сказаў: прымеце, ежце: гэта Цела Маё. І ўзяўшы чару, і падзякаваўшы, падаў ім і сказаў: пеце зь яе ўсе; бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля дараваньня грахоў. Кажу ж вам, што ад сёньня ня буду піць ад плоду гэтага вінаграднага да таго дня, калі буду піць з вамі новае віно ў Царстве Айца Майго. І калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб, дабраславіў, паламаў, даў ім і сказаў: прымеце, ежце; гэта Цела Маё. І ўзяўшы чару, падзякаваўшы, падаў ім; і пілі зь яе ўсе. І сказаў ім: гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная. Праўду кажу вам: Я ўжо ня буду піць ад плоду лазы вінаграднае да таго дня, калі буду піць новае віно ў Царстве Божым. І калі настала гадзіна, Ён узьлёг, і дванаццаць апосталаў зь Ім, і сказаў ім: вельмі хацеў Я есьці з вамі гэтую пасху раней Маіх пакутаў, бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль яна ня ўчыніцца ў Царстве Божым. І ўзяўшы чару і падзякаваўшы, сказаў: прымеце яе і падзялеце паміж сабою; бо кажу вам, што ня буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль ня прыйдзе Царства Божае. І ўзяўшы хлеб і падзякаваўшы, пераламаў і падаў ім, кажучы: гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас аддаецца; гэта выконвайце на ўспамін пра Мяне. Таксама і чару пасьля вячэры, кажучы: гэтая чара ёсьць новы запавет у Маёй Крыві, якая за вас праліваецца;
Першае да Карынфянаў
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Выбор основного перевода