Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першае да Цімафея
1 2 3 4 5 6
Параллельные места
Усе падзьвіжнікі ўстрымліваюцца ад усяго: тыя — каб атрымаць вянок тленны, а мы — нятленны. І таму я бягу ня так, як бы марна, б'юся ня так, каб толькі махаць кулакамі ў паветры; Давяраю табе, сыне мой Цімафею, згодна з ранейшымі пра цябе прароцтвамі, такі наказ, каб ты змагаўся згодна зь імі як добры воін, І што чуў ад мяне пры многіх сьведках, тое накажы верным людзям, якія былі б здольныя іншых вучыць. Дык цярпі пакуты, як добры воін Ісуса Хрыста. Ніякі воін ня зьвязвае сябе справамі буднымі, каб дагадзіць ваеначальніку. Калі ж хто і змагаецца, вянка не здабудзе, калі будзе змагацца не паводле правіла. Працоўны ратай першы павінен скаштаваць пладоў. Разумей, што я кажу. Хай дасьць табе Гасподзь разуменьне ва ўсім.
Першае да Цімафея
1 2 3 4 5 6
Выбор основного перевода