Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Параллельные места
За Ім сьледам пайшло мноства людзей, таму што бачылі цуды, якія Ён тварыў над хворымі. Калі ж настаў вечар, дык вучні Ягоныя выйшлі да мора, і, увайшоўшы ў лодку, паплылі на той бок мора ў Капернаум. Ужо цямнела, а Ісус ня прыходзіў да іх. Дзьмуў моцны вецер, і мора хвалявалася. Праплыўшы каля дваццаці пяці ці трыццаці стадыяў, яны ўбачылі Ісуса, Які ішоў па моры і набліжаўся да лодкі, і спалохаліся. Але Ён сказаў ім: гэта Я; ня бойцеся. Яны хацелі прыняць Яго ў лодку; і адразу лодка прыстала да берага, куды плылі.
Выбор основного перевода