Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Параллельные места
Тады воіны намесьнікавы, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго цэлы полк, і разьдзеўшы Яго, надзелі на Яго пурпуру; і, сплёўшы вянок зь цёрну, усклалі на галаву Яму і далі Яму ў правую руку кій, і, укленчыўшы перад Ім, кпілі зь Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі! і плявалі на Яго і, узяўшы кій, білі па галаве Яго. А воіны завялі Яго ўсярэдзіну двара, гэта значыцца, у прэторыю, і сабралі цэлы полк; і апранулі Яго ў пурпуру і, сплёўшы цярновы вянок, усклалі на Яго; і пачалі вітаць Яго: радуйся, Цару Юдэйскі! І білі яго па галаве кіем, і плявалі на Яго і, кленчачы, кланяліся Яму. Але Ірад са сваімі воямі, прынізіўшы яго і паглуміўшыся зь Яго, апрануў яго ў сьветлую вопратку і паслаў назад да Пілата.
Выбор основного перевода