Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Параллельные места
Дык вось памятайце, што вы, колісь язычнікі па плоці, якіх называлі «неабрэзанымі», так званыя «рукатворна абрэзаныя на плоці», што вы былі ў той час бяз Хрыста, адсечаныя ад грамадзтва Ізраільскага, чужыя запаветам абяцаньня, ня мелі надзеі і былі бязбожнікі ў сьвеце; а цяпер у Хрысьце Ісусе вы, што былі колісь далёка, сталіся блізкімі Крывёю Хрыстоваю: бо Ён ёсьць мір наш, Які зрабіў з двух адно і зруйнаваў перашкоду пасярэдзіне — скасаваўшы варожасьць Плоцьцю Сваёю, — а закон запаведзяў — вучэньнем, каб з двух стварыць у Сабе Самім аднаго новага чалавека, сталюючы мір, і ў адным целе прымірыць абодвух з Богам крыжам, забіўшы на гэтым варожасьць; і, прыйшоўшы, «абвяшчаў мір вам, далёкім, і блізкім», бо празь Яго і тыя і другія маем доступ да Айца, у адным Духу. Дык вось, вы ўжо ня чужынцы і ня прыхадні, а суграмадзяне сьвятым і свае Богу, уцьверджаныя на аснове апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста каменем вугла, на якім увесь будынак, моцна складаны, вырастае ў сьвяты храм у Госпадзе, на якім і вы будуецеся ў селішча Божае Духам.
Выбор основного перевода