Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Параллельные места
У тыя дні, калі сабралася даволі многа народу і ня было чаго есьці, Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці; калі няеўшых адпушчу іх дадому, аслабнуць у дарозе, бо некаторыя зь іх прыйшлі здалёку. Вучні Ягоныя адказвалі Яму: адкуль мог бы хто ўзяць тут у пустыні хлябоў, каб накарміць іх? І спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны адказалі: сем. Тады загадаў людзям узьлегчы на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў і ўзьнёсшы падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, каб яны раздалі; і яны раздалі людзям. Было ў іх і крыху рыбак; дабраславіўшы, Ён загадаў раздаць і іх. І елі і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў. Тых, што елі, было каля чатырох тысяч. І адпусьціў іх.
Выбор основного перевода