Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Параллельные места
Але цар сказаў Орну: не, я заплачу табе, што каштуе, і не ўзьнясу Госпаду Богу майму ахвяры, узятай дарам. І купіў Давід гумно і валоў за пяцьдзясят сікляў срэбра. Мне, зрэшты, лішне пісаць вам пра службу сьвятым, бо я ведаю руплівасьць вашую, і хвалюся вамі перад Македонцамі, што Ахаія гатовая яшчэ зь леташняга году; а стараннасьць вашая падахвоціла многіх. А братоў паслаў я на тое, каб пахвала мая вам не прапала марна ў гэтым выпадку, а каб вы, як я казаў, былі падрыхтаваныя, і каб, калі прыйдуць са мною Македонцы і застануць вас негатовых, не пасаромлены былі мы, — не кажу «вы», — пахваліўшыся так упэўнена. Вось чаму я палічыў патрэбным упрасіць братоў, каб яны першыя пайшлі да вас і папярэдне паклапаціліся, каб абвешчанае ўжо дабраславеньне ваша было гатовае, як дабраславеньне, а не як прымусовая даніна. Бо, калі ёсьць руплівасьць, дык яна прымаецца залежна ад таго, хто мае, а не ад таго, чаго ня мае.
Выбор основного перевода