Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Параллельные места
Паўстаюць зямныя цары, і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада і супраць Памазанца Ягонага: І сталася, калі Ісус прамовіў гэтыя словы, дзівавалі людзі з вучэньня Яго, І чуючы прытчы Ягоныя, першасьвятары і фарысэі зразумелі, што Ён пра іх гаворыць; і памыкаліся схапіць Яго; але пабаяліся люду, бо Яго ўважалі за прарока. І зьдзіўляліся з вучэньня Ягонага, бо Ён вучыў іх як той, хто ўладу мае, а не як кніжнікі. Праз два дні мелася быць сьвята Пасхі і праснакоў; і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы ўзяць Яго хітрасьцю і забіць; І зьдзіўляліся з вучэньня Ягонага, бо слова Ягонае было з уладаю. І намышлялі тым часам першасьвятары і кніжнікі, каб накласьці на Яго рукі, але пабаяліся народу, бо зразумелі, што пра іх сказаў Ён гэтую прытчу. і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы загубіць Яго, бо баяліся народу.
Выбор основного перевода