Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
А Ісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: мацуйся, дачка! вера твая ўратавала цябе. І выздаравела жанчына з таго часу. І калі Ён прыйшоў у дом, прыступілі да Яго сьляпыя. І кажа ім Ісус: ці верыце, што Я магу зрабіць гэта? Яны кажуць Яму: так, Госпадзе! Тады Ён крануўся вачэй іхніх і сказаў: па веры вашай хай будзе вам. Тады Ісус сказаў ёй у адказ: жанчына! вялікая вера твая, хай станецца табе, як ты хочаш. І выздаравела яе дачка ў тую ж гадзіну. А Ён сказаў жанчыне: вера твая ўратавала цябе; ідзі зь мірам. Ён сказаў ёй: дзей, дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі зь мірам. Але Ісус, пачуўшы гэта, сказаў яму: ня бойся, толькі веруй, і ўратаваная будзе. Ён спытаўся ў іх: а каторай гадзіне яму палепшала? Яму сказалі: учора а сёмай гадзіне гарачка пакінула яго.
Выбор основного перевода