Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
І сталася: калі прамовіў Ісус усе словы гэтыя, дык сказаў вучням Сваім: вы ведаеце, што праз два дні Пасха будзе, і Сын Чалавечы выданы будзе на крыжаваньне. Тады сабраліся першасьвятары і кніжнікі і старэйшыны народу ў двор першасьвятара, якога звалі Каяфа, і дамовіліся ўзяць Ісуса хітрасьцю і забіць; але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня сталася абурэньня ў народзе.
Выбор основного перевода