Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
Хто ж верны і разумны раб, якога гаспадар ягоны паставіў над слугамі сваімі, каб даваў ім ежу ў свой час? Дабрашчасны той раб, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы застане, што робіць так; праўду кажу вам, што над усім маёнткам сваім паставіць яго. Верны ў малым і ў вялікім верны, а няверны ў малым няверны і ў вялікім. Дык вось, калі вы ў няправедным багацьці ня былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае? І калі ў чужым ня былі верныя, хто дасьць вам вашае? ад будаўнікоў жа патрабуецца, каб кожны быў верны. Подзьвігам добрым я змагаўся, шлях закончыў, веру захаваў; а цяпер рыхтуецца мне вянок праўды, які дасьць мне Гасподзь, справядлівы Судзьдзя, у дзень той; і ня толькі мне, але і ўсім, што палюбілі прышэсьце Яго.
Выбор основного перевода