Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
сьляпыя робяцца відушчымі і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогія зьвястуюць, Пётр і Ян ішлі разам у храм а дзявятай гадзіне малітвы. І быў чалавек, кульгавы ад улоньня маці ягонай, якога насілі і садзілі кожнага дня каля дзьвярэй храма, што называліся Прыгожымі, прасіць міласьціны ў тых, што ўваходзілі ў храм; ён, убачыўшы Пятра і Яна каля ўваходу ў храм, прасіў у іх міласьціны. Пётр зь Янам, прыгледзеўшыся да яго, сказаў: зірні на нас. І той пільна глядзеў на іх, спадзяючыся атрымаць ад іх што-небудзь. Але Пётр сказаў: срэбра і золата няма ў мяне, а што маю, тое даю табе: у імя Ісуса Хрыста Назарэя ўстань і хадзі. І, узяўшы яго за правую руку, падняў; і раптам умацаваліся ў таго ступакі і калені, і, ускочыўшы, устаў, і пачаў хадзіць, і ўвайшоў зь імі ў храм, пахаджаючы і падскокваючы, і славячы Бога, і ўсе людзі бачылі, як ён хадзіў і славіў Бога; і пазналі яго, што гэта быў той самы, які сядзеў каля Прыгожых дзьвярэй храма дзеля міласьціны, і напоўніліся жахам і зьдзіўленьнем з таго, што сталася зь ім.
Выбор основного перевода