Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, дык чым асоліш яе? Яна ўжо ні на што ня прыдатная, хіба што выкінуць яе прэч на патаптаньне людзям. Вы — сьвятло сьвету: ня можа схавацца горад, які стаіць на версе гары. І запаліўшы сьвечку, ня ставяць яе пад пасудзінаю, а на сьвечніку, і сьвеціць усім, хто ў доме. Так няхай сьвеціць сьвятло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах. Як вам здаецца? Калі б у нейкага чалавека было сто авечак і заблудзілася адна зь іх; ці не пакіне ён дзевяноста дзевяцёх ў горах і ці ня пойдзе тую шукаць, што заблудзілася? і калі дасца знайсьці яе, дык, праўду кажу вам, ён радуецца за яе болей, чым за дзевяноста дзевяць, што не заблудзіліся. Так няма волі Айца вашага Нябеснага, каб загінуў адзін з малых гэтых. І сказаў ім прытчу: паглядзеце на смакоўніцу і на ўсе дрэвы: калі яны ўжо распускаюцца, дык, бачачы гэта, ведаеце самі, што ўжо блізка лета. Так, і калі вы ўбачыце, што тое збываецца, ведайце, што блізка Царства Божае.
Выбор основного перевода