Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Мацьвея
Параллельные места
Але ён вярнуў руку сваю; і вось, выйшаў брат ягоны. І яна сказала: як ты разарваў сабе перашкоду? І дадзена яму імя: Фарэс. Потым выйшаў брат ягоны з чырвонаю ніткаю на руцэ. І дадзена яму імя: Зара. Вось радавод Ісаака, сына Абрагамавага. Абрагам спарадзіў Ісаака. Ісааку было сорак гадоў калі ён узяў сабе за жонку Рэбэку, дачку Ватуіла Арамэйца зь Месапатаміі, сястру Лавана Арамэйца. І маліўся Ісаак Госпаду за жонку сваю, бо яна была няплодная; і Гасподзь пачуў яго, і зачала Рэбэка жонка ягоная. Сыны ва ўлоньні яе пачалі біцца, і яна сказала: калі так будзе, дык навошта мне гэта? І пайшла спытацца ў Госпада. Гасподзь сказаў ёй: два племені ў чэраве тваім, і два розныя народы пойдуць з нутробы тваёй; адзін народ зробіцца мацнейшы за другі, і большы будзе служыць меншаму. І настаў час ёй радзіць: і вось блізьняты ў нутробе ў яе. Першы выйшаў чырвоны, увесь, як скура, калматы, і далі яму імя: Ісаў. Потым выйшаў брат ягоны, трымаючыся рукою сваёю за пяту Ісава; і дадзена яму імя: Якаў. А Ісааку было шэсьцьдзясят гадоў, калі яны нарадзіліся. і хай будзе дом твой, як дом Фарэса, якога нарадзіла Тамар Юду, ад таго семя, якое дасьць табе Гасподзь ад гэтай маладзіцы. І вось род Фарэсаў: Фарэс спарадзіў Эсрома; Эсром спарадзіў Арама; Арам спарадзіў Амінадава; Амаінадаў спарадзіў Наасона; Наасон спарадзіў Салмона; Салмон спарадзіў Ваоза; Ваоз спарадзіў Авіда; Авід спарадзіў Есэя; Есэй спарадзіў Давіда. І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра. Сыны Фарэса: Эсмром і Хамул. Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай.
Паводле Мацьвея
Выбор основного перевода